Відэа CNN: расійскія салдаты са спіны расстралялі двух грамадзянскіх асоб

12/05/2022 - 11:58

Кампанія CNN апублікавала відэа, як расійскія салдаты на Кіеўшчыне расстралялі двух бяззбройных грамадзянскіх жыхароў. Здарэнне адбылося 16 сакавіка. 

На відэа бачна, як пяцёра расійскіх салдат спрабуюць трапіць у аўтасалон на ўскрайку Кіева: яны страляюць па замках і разбіваюць шыбу. Гаспадар салона падыходзіць да іх з паднятымі рукамі. Тыя абшукваюць яго. Потым падыходзіць ахоўнік аўтасалона — 68-гадовы Леанід Пляц (як распавяла яго дачка), яго таксама абшукваюць.

Пасля кароткая размовы кіяўляне паварочваюцца і ідуць да свайго паста аховы. Тады расійскія салдаты страляюць ім у спіну. 

Потым на відэа бачна, як салдаты рабуюць аўтасалон. Яшчэ жывы Леанід Пляц у гэты час падымаецца на ногі і ідзе да паста аховы. Ён спрабуе датэлефанавацца, каб выклікаць дапамогу. Аднак добраахвотнікі не паспелі яго выратаваць. 

У Офісе генпракурора Украіны заявілі, што гэтае забойства будуць расследаваць як ваеннае злачынства, перадае hromadske.ua. 

Асцярожна! Шакуючае відэа!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі