“Віцебск” выйграў у “Мінска” і замацаваўся на другім месцы

15/09/2018 - 14:25

Футбольны клуб “Віцебск” сёння атрымаў пераканаўчую перамогу над “Мінскам” — гульня праходзіла ў сталіцы ў рамках 21 тура чэмпіянату Беларусі і скончылася з лікам 1:3 на карысць гасцей. Віцебляне адкрылі лік на 13-й хвіліне (адзначыўся Ненад Адамавіч, які рэалізаваў пенальці). Пасля перапынку на 64-й хвіліне Антон Мацвеенка павялічыў перавагу і лік стаў 0:2. На 75-й хвіліне гаспадары паспрабавалі адгуляцца — гол забіў Іван Бахар. Аднак госці не падпусцілі іх да сваёй брамы, а пад самы канец гульні на 87-х хвіліне Яўген Клапоцкі забіў яшчэ адзін гол і лік стаў 1:3.

Нагадаем, што раней у 21-м туры згулялі “Прамень” і “Тарпеда” — 3:1.

Сёння таксама пройдуць іншыя матчы гэтага тура: БАТЭ — “Дняпро”, “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск).

У нядзелю адбудуцца матчы “Смалявічы” — “Слуцк”, “Нёман” — “Іслач”, “Дынама” (Брэст) — “Тарпеда-БелАЗ”.

Скончыцца тур у панядзелак, 17 верасня матчам “Гомель” — “Гарадзея”.

Відэа: АБФФ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі