Ветэраны мінскага і кіеўскага "Дынама" згулялі ўнічыю 3:3

29/01/2016 - 18:15

29 студзеня ў Мінску ў футбольным манежы прайшоў матч памяці Валянціна Бялькевіча, легендарнага беларускага футбаліста, якога не стала ў 2014 годзе. Мінскае і кіеўскае "Дынама" (каманды, за якія выступаў Бялькевіч) згулялі ўнічыю 3:3. У складзе камандаў былі ветэраны. Тры галы ў першым тайме забіў былы мінскі дынамавец Уладзімір Макоўскі (на 12-й, 16-й і 29-й хвілінах), у складзе гасцей адзін з галоў на рахунку Арцёма Мілеўскага.

Відэа галоў можна пабачыць тут.

За мінскае "Дынама" выступалі Віталь Варывончык, Генадзь Туміловіч, Аляксандр Хацкевіч, Ігар Гурыновіч, Сяргей Гурэнка, Уладзімір і Міхаіл Макоўскія, Валерый Вялічка, Аляксандр Кульчы, Андрэй Лаўрык ды іншыя. Сярод кіеўскіх дынамаўцаў былі Аляксандр Аліеў, Сяргей Раброў, Юрый Калітвінцаў, Віталь Касоўскі, Арцём Мілеўскі, Віталь Рэва, Максім Шацкіх ды іншыя.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі