Венгрыя хоча заблакаваць еўрапейскае эмбарга на продаж зброі Беларусі

04/02/2019 - 18:21

Венгрыя хоча заблакаваць еўрапейскае эмбарга на продаж зброі Беларусі, перадае Радыё "Свабода".

Еўрасаюз увёў гэтую забараняльную меру ў 2011 годзе разам з візавымі забаронамі і замарозкай актываў 174 беларускіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. Такое рашэнне было прынятае пасля гвалтоўнага разгону Плошчы-2010 пасля прэзідэнцкіх выбараў. 

Візавыя забароны і фінансавыя абмежаванні былі скасаваныя ў сакавіку 2015 году. Але збройнае эмбарга Еўрасаюз пакінуў. Штогод яго працягвалі аднадушным рашэннем усіх дзяржаваў-чальцоў ЕС.

Сёлета рашэнне павінна быць прынятае да 28 лютага. Але афіцыйны Будапешт пакуль не пагаджаецца на працяг эмбарга. Раней Венгрыя вывела з-пад забароны спартовую зброю, дазволіўшы краінам ЕС экспартаваць яе ў Беларусь.

Венгрыя гатовая падтрымаць падаўжэнне збройнага эмбарга для Беларусі, але толькі ў абмен на хуткае падпісанне рамачнага пагаднення аб супрацы паміж ЕС і нашай краінай.

Між тым падпісанне гэтай дамовы тармозіць Літва, якая патрабуе дадатковых гарантыяў наконт Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі