Помнік ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах апаганілі вандалы. На помніку, афіцыйна ўсталяваным каля месяца таму, невядомыя надрапалі шасціканцовыя зоркі. Пра гэта паведаміла ў сацсетках Вольга Нячай — адна з аўтарак помніка.
Міліцыя пачала праверку.
Гэта не першы акт вандалізму ў Курапатах: раней невядомыя асобы там валілі крыжы і нават паламалі вядомую "лавачку Клінтана". Як адзначаюць грамадскія актывісты, ніводнага разу міліцыя не знайшла вандалаў, якія апаганьвалі Курапаты.