Ваенны эксперт пракаментаваў "замангальванне" беларускай бронетэхнікі

06/09/2024 - 15:16

"Мангал" можа зберагчы ад удараў дронаў-камікадзэ / t.me/modmilby/

Ваенны эксперт, афіцэр Арміі абароны Ізраіля Ігаль Левін пракаментаваў "замангальванне" беларускай бронетэхнікі і пускавых установак рэактыўнай артылерыі каля мяжы з Украінай. Напярэдадні першыя такія фотаздымкі апублікавала Мінабароны РБ.

"Думаю, што гэта не ўказ з вярхоў (каб у чарговы раз трымаць украінскі генштаб у напрузе), а ініцыятыва сярэдняга звяна, — піша Левін у сваім тг-канале. — Армія, любая, заўсёды рыхтуецца і адштурхоўваецца ад горшых сцэнарыяў пры планаванні. Думаю, што беларускім афіцэрам стала ясна, што на нейкім этапе імі могуць скарыстацца як разменнай манетай — не, не для паходу на Кіеў ці Львоў, а для стварэння сітуацыі напружання на мяжы, з нейкімі абмежаванымі баявымі дзеяннямі без асаблівага паглыблення ў лясы і балоты... Пры гэтым Лукашэнка ўсімі сіламі пастараецца пазбегнуць такой авантуры. Упэўнены, што асаблівага жадання ваяваць з Украінай ва УС РБ таксама няма".

Эксперт не выключае, што "у беларускага камандавання з'явілася падазрэнне, што Масква можа проста праціснуць такі сцэнар, і вось гэта "замангаліванне" — гэта мясцовая... ініцыятыва сярэдняга звяна" па падрыхтоўцы да магчымых інцыдэнтаў на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі