Ва Украіну прыехалі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм'ер Італіі Марыё Драгі. Яны ўжо ў Кіеве, дзе сустрэнуцца з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім. Галоўнай тэмай абмеркавання стане падтрымка Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі. Таксама, як чакаецца, Макрон, Шольц і Драгі прадэманструюць салідарнасць з Украінай, падтрымаюць прадастаўленне ёй статуса кандыдата ў члены ЕС (гэтае пытанне Еўракамісія абмяркуе на наступным тыдні).
"Бі-Бі-Сі" адзначае, што ніякай афіцыйнай інфармацыі аб прыездзе ва Украіну лідараў Францыі, Германіі і Італіі з меркаванняў бяспекі не распаўсюджвалася.
Ва Украіну прыехаў і прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс.
Госці з ЕС наведаюць Ірпень, каб паглядзець на сляды злачынстваў расійскіх войскаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут