Ва Украіне затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну (фота, відэа)

27/10/2017 - 14:30

У Кіеўскай вобласці Украіны затрымалі беларуску з 2,6 кг гераіну. Яна ехала разам з 29-гадовым расіянінам. У іх аўтамабілі і былі схаваныя наркотыкі.

Грамадзян Беларусі і Расіі затрымалі, распачатая крымінальная справа. Жанчыне і мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. Праводзяцца следча-аператыўныя дзеянні. Паліцыя высвятляе, адкуль і куды перавозіўся груз. Наркотыкі адправілі на экспертызу, інфармуе прэс-служба паліцыі Кіеўскай вобласці.

На “чорным рынку” адзін грам гэтага наркотыку каштуе каля 100 долараў ЗША. Агулам груз каштуе больш за 250 тысяч долараў.

Фота: npu.gov.ua
Фота: npu.gov.ua
Фота: npu.gov.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі