Злучаныя Штаты здымаюць частку санкцый з Беларусі / Reuters
Злучаныя Штаты здымаюць санкцыі з "Белінвестбанка", Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Пра гэта заявіў Джон Коўл па выніках сённяшніх перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Таксама з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і "Беларуськалій".
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра выдачу "генеральнай ліцэнзіі" Мінфінам ЗША — дэ-факта гэта выключэнне з-пад санкцый, якое можа быць пастаянным, а можа — і часовым.
За гэта Лукашэнка вызваліў чарговую групу палітвязняў. Большасць з іх застанецца ў краіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут