Кім Самусенка і Алеся на вяселлі / сямейны архіў
На волю выйшаў палітвязень Кiм Самусенка. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алеся.
32-гадовага заснавальніка і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кіма Самусенку затрымалі 3 лістапада 2020 года. Дома ў яго адбыўся жорсткі ператрус, які суправаджаўся стрэламі ў доме і ўжываннем фізічнай сілы. Сілавікі забралі ўсю тэхніку Кіма і яго жонкі, зарэгістраваную паляўнічую зброю, грошы, БЧБ-сцяг, сцяг Украіны, украінскі пашпарт жонкі ды іншае.
Самусенку разам з братам абвінавацілі ва ўзломе кам'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама.
Яму прысудзілі 6,5 года зняволення. Яго брат Аляксей таксама быў палітвязнем, але ўжо вызваліўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут