Аляксандр Мажаеў ("Бабай")
Ва Украіне забілі расійскага "казака" Аляксандра Мажаева, вядомага па мянушцы "Бабай", які дзейнічаў на Данбасе яшчэ ў 2014-м з дыверсантам Ігарам Стралковым (Ігарам Гіркіным, які цяпер за кратамі ў Маскве). Як піша расійскі "ваенкар" і вайсковец Ягор Гузенка з пазыўным "13-ы", Мажаеў загінуў увечары 18 кастрычніка "на Запарожскім кірунку".
"Бабаю" было 46 гадоў. Яго называлі "адным з сімвалаў "рускай вясны". Праўда, Стралкоў летам 2014-га называў яго дэзерцірам. Летась у Краснадарскім краі РФ "казака" за захоўванне марыхуаны толькі аштрафавалі — відаць, улічылі "заслугі" і вядомасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут