Аляксандр Красоўскі ("Жэрар") / nashaniva.com
Беларускага добраахвотніка Аляксандра "Жэрара" Красоўскага вызвалілі з-пад варты ва Украіне. Пра гэта паведаміў у сваім канале блогер Сяргей Бяспалаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, Красоўскага арыштавалі 14 сакавіка 2026 года і змясцілі ў СІЗА. Пазней высветлілася, што добраахвотніка падазраюць у самавольным пакіданні службы і захоўванні зброі.
Пры ператрусе ў яго канфіскавалі 680 тысяч еўра. Суд пастанавіў вярнуць яму гэтыя грошы, бо следства не даказала, што яны належаць Красоўскаму і што ён іх выкарыстоўваў для крымінальнага правапарушэння.
Афіцыйнае абвінавачанне Красоўскаму так і не выставілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут