Яўген Красулін / Еўрарадыё
Трамп вырашыў разабрацца з “пытаннем Ірана” ў сваім стылі: пасля кароткіх і няўдалых перамоў распачаў ваенную аперацыю. Адначасова заяўляючы, што мэты змяняць рэжым ён перад сабой і арміяй ЗША не ставіць. Маўляў, калі народ Ірана хоча такой змены, то ён мусіць зрабіць гэта сам. Пакуль ЗША і Ізраіль знішчаюць ваенную і ядзерную інфраструктуру краіны. Вось толькі народ Ірана чакаў такой сілавой падтрымкі сваіх пратэстаў з боку Трампа значна раней. Але той не асабліва спяшаўся выконваць абяцанне і дасылаць дапамогу.
Якія перспектывы развіцця падзей у Іране, і як тое, што там адбываецца, уплывае на Беларусь? Чаму магчымае падзенне рэжыму аятол можа стаць вырашальным у выбары далейшага вектара знешняй (магчыма, і ўнутранай) палітыкі Лукашэнкі? Ці вырашае праблему існавання аўтарытарнага ці таталітарнага рэжыму ў краіне вонкавае ўздзеянне, і ці варта на яго спадзявацца беларусам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным у 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут