Сустрэча ў Варшаве, 5 красавіка 2023-га / https://twitter.com/prezydentpl
5 красавіка Уладзімір Зяленскі прыехаў у Польшчу. Гэта трэці выезд прэзідэнта Украіны за мяжу з пачатку вайны. Раней Зяленскі наведваў Польшчу толькі з кароткімі працоўнымі візітамі (напрыклад, па дарозе ў ЗША), гэты ж візіт будзе насіць афіцыйны характар.
Упершыню з пачатку вайны афіцыйны візіт украінскага прэзідэнта анансавалі за некалькі дзён.
Уладзімір Зяленскі правядзе ў Варшаве перамовы з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Будзе закрануты "ўвесь спектар польска-ўкраінскіх дачыненняў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут