Улады дазволілі “Чарнобыльскі шлях”, збор у будні дзень прызначылі на 14.00

17/04/2017 - 13:27

Мінскія ўлады дазволілі правесці 26 красавіка вулічную акцыю “Чарнобыльскі шлях-2017”, збор у будні дзень чыноўнікі прызначылі на 14.00 на пляцоўцы каля Акадэміі навук. Адтуль удзельнікі шэсця ў 14.30 рушаць па ходніках на плошчу Бангалор, дзе з 16.00 да 16.30 адбудзецца мітынг. Пра гэта ў Facebook напісаў сябра аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

Як паведамляла Еўрарадыё, заяўнікі хацелі сёлета правесці людзей па новым маршруце. Яны планавалі сабраць людзей у 18.30 каля каля Тэатру оперы і балету і прайсці па вуліцы Максіма Багдановіча да Чарнобыльскай капліцы. Там а 20-й гадзіне збіраліся ўскласці кветкі і запаліць знічы. Аднак Мінгарвыканкам гэты сцэнар “Чарнобыльскага шляху” не ўхваліў.

У аргкамітэт па правядзенні вулічнай акцыі на ўгодкі чарнобыльскай катастрофы ўваходзяць прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, Партыі БНФ, руху “За Свабоду”, кампаніі “Гавары праўду”, партыі “Зялёныя”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі