У Беларусі хочуць даць жанчынам магчымасць бясплатна зрабіць другое ЭКА

22/03/2026 - 17:24

Такі ўказ гатовы падпісаць Аляксандр Лукашэнка / LookByMedia

У Беларусі рыхтуецца праект указа, які дае магчымасць жанчынам бясплатна зрабіць другую спробу ЭКА. Пры гэтым узрост для такой спробы будзе павялічаны да 49 гадоў.

Праект указа “Аб правядзенні экстракарпаральнага апладнення” будзе дапрацаваны ў максімальна сціслыя тэрміны, паведаміў міністр аховы здароўя Беларусі Аляксандр Хаджаеў.

Выдаткі на такія працэдуры ацэньваюцца ведамствам прыкладна ў 6 млн рублёў.

Праграма адной бясплатнай спробы ЭКА ў Беларусі дзейнічае з 1 студзеня 2021 года. Яна даступная шлюбным парам пры наяўнасці медыцынскіх паказанняў, адсутнасці супрацьпаказанняў і ўзросце жонкі да 40 гадоў.

За гэты час з’явіліся 2528 дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі