“Кейс Мельнікавай”: яго ўплыў на імідж дэмсіл, і ці не час КР распусціцца — эфір

23/03/2026 - 01:38

Марыя Яфімава / Еўрарадыё

Набліжаюцца выбары ў Каардынацыйную раду, ужо чацвёртага склікання. Створана платформа для галасавання і сфарміравана выбарчая камісія. Нават старшыню камісіі абралі і з квотамі, у адпаведнасці з якімі мусяць складацца выбарчыя спісы, вызначыліся. Іншая справа, што для большасці беларусаў адкрытым застаецца не столькі пытанне ўдзелу ў галасаванні, колькі ў спробах зразумець, навошта і каму ўся гэтая валтузня з Каардынацыйнай радай трэба. Бо адказу на пытанне, чым яна можа дапамагчы звычайным беларусам, дагэтуль шмат хто не мае.

Ці можна лічыць свой удзел карысным для агульнай беларускай справы і сябе асабіста, ці гэты досвед аказаўся марнаваннем сіл і часу? Якімі асабістымі вынікамі і вынікамі працы фракцыі можна пахваліцца, і ці магчыма эфектыўна працаваць у структуры, калі такая розніца ў часе і адлегласці? Чаму менавіта цяпер “выплылі” фота з Анжалікай Мельнікавай у мінскім спартзале, як ацэньваць высілкі Коўла і каманды па вызваленні палітвязняў, і як самі амерыканцы ставяцца сёння да Трампа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутатка Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад спіса "Еўрапейскі выбар", сяброўка галоўнай управы Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Марыя Яфімава і дэлегат КР ад фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”, сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша ў 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі