Удары па аэрадроме ў Таганрогу
30 траўня Украіна нанесла ўдар па вайсковым лётнішчы ў Таганрогу. У выніку ўдараў былі знішчаны самалёты Ту-142 і іншае ўзбраенне РФ. Пра гэта паведаміў камандуючы сіламі беспілотных сістэм Роберт Броўдзі (Мадзяр).
Ён удакладніў, што знішчана 2 Ту-142. Гэта далёкамагістральныя супрацьлодкавыя самалёты на базе стратэгічнага бамбардзіроўшчыка.
Таксама быў знішчаны "Іскандэр" — расійскі аператыўна-тактычны ракетны комплекс, які ажыццяўляе запуск ракет "зямля-зямля". Як удакладніў Мадзяр, дроны "разнеслі" яго ў ваколіцах Таганрога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут