Гарыць "Слаўнафта-ЯНАС" / x.com/olivia88877
У начы на 6 жніўня Яраслаўская вобласць падверглася атацы ўкраінскіх беспілотнікаў. Узгаранне зафіксавана на тэрыторыі нафтаперапрацоўчага завода "Слаўнафта-ЯНАС" — атака стала сёмай па ліку з пачатку года.
Мясцовыя жыхары апублікавалі ў сацсетках кадры са гукамі выбухаў і двума слупамі дыму над горадам.
НПЗ "Слаўнафта-ЯНАС" уваходзіць у топ-5 найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі і здольны перапрацоўваць да 15 млн тон нафты на год.
Да гэтага завод неаднаразова падвяргаўся ўкраінскім ударам: у 2026 годзе беспілотнікі атакавалі яго шэсць разоў — 28 сакавіка, 26 красавіка, 8 і 22 мая, 6 і 16 ліпеня.
Прадпрыемства некалькі разоў прыпыняла работу праз атрыманыя пашкоджанні.
Нагадаем, Узброеныя сілы Украіны ўзмацнілі ўдары па расійскіх НПЗ у гэтым годзе і вывелі з ладу каля 26 прадпрыемстваў.
Нафтаперапрацоўка ў Расіі ўпала да самага нізкага ўзроўню з мая 2002 года — 3,6 млн барэлей у суткі, што прывяло да паліўнага крызісу ў краіне. У адказ расійскі ўрад забараніў экспарт паліва, павялічыў імпарт бензіну з Беларусі ў 25 разоў і пачаў закупляць яго ў Індыі і Марока.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут