Украінскі ўрад прызначыў бацькам Жызнеўскага пажыццёвую стыпендыю

24/02/2016 - 18:35

Кабінет міністраў Украіны прызначыў пажыццёвую стыпендыю бацькам героя Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага. Адпаведнае рашэнне ўрад прыняў на пасяджэнні ў сераду, 24 лютага, перадае "Украінская праўда".

Па словах міністр сацыяльнай палітыкі Паўла Разенкі, стыпендыя прызначаецца для выканання ўказа прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

"Памер пажыццёвай стыпендыі бацькам героя — Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне, якія пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, складзе 3 тысячы 250 грыўняў кожнаму", — паведаміў чыноўнік.

Стыпендыю будуць пераводзіць поштай па месцы фактычнага пражывання бацькоў Жызнеўскага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі