Украінскі міністр адрэагаваў на заяву Лукашэнкі фэйспалмам

21/11/2020 - 12:16

Міністр замежных справаў Украіны Зміцер Кулеба адрэагаваў фэйспалмам на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што амерыканскія спецслужбы стварылі цэнтр у Кіеве і адтуль праз інтэрнэт "качаюць планету". Вось твіт Кулебы:

"ЗША — яны пад Варшавай цэнтр стварылі, а цяпер у Кіеве стварылі. Добра я б сказаў, але мы з расіянамі, разведкі наша і расійская, папрацавалі, убачылі гэтыя цэнтры. Ніводнага паляка там няма. Гэта толькі тэрыторыя. Там усе амерыканцы сядзяць — разумныя, таленавітыя, здольныя людзі", — заявіў напярэдадні Лукашэнка.

У канцы жніўня афіцыйны Кіеў замарозіў усе кантакты з Беларуссю. Такім спосабам Украіна выказала сваё стаўленне да дзеянняў беларускіх уладаў.

"У нас усе працэсы і кантакты з Беларуссю пастаўленыя на паўзу. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Калі мы пераканаемся, што гэтыя кантакты не будуць несці ні рэпутацыйных, ні палітычных, ні маральных страт для Украіны, іх адновяць", — каментаваў гэтае рашэнне кіраўнік украінскай дыпламатыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі