Уборка збожжа. Фота носіць ілюстрацыйны характар / LookByMedia
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый у дачыненні да чатырох беларускіх кампаній. У спіс трапілі ТАА "Ростагроінвест", ТАА "Трыал Эксперт", ТАА "Торгтрэйд" і ТАА "Зорка Фуд".
Раней ініцыятыва BELPOL апублікавала расследаванне аб дзейнасці кампаніі "Трыал Эксперт". Паводле дадзеных расследавання, структура прычасная да незаконнага вывазу ўкраінскага збожжа з часова акупіраваных Расіяй тэрыторый Украіны.
У BELPOL адзначаюць, што незаконны вываз сельскагаспадарчай прадукцыі з'яўляецца часткай больш шырокай сістэмы эксплуатацыі захопленых украінскіх тэрыторый і іх эканамічных рэсурсаў.
Нагадаем, раней BELPOL ужо публікаваў шэраг расследаванняў аб прычаснасці беларускіх кампаній і фізічных асоб да абыходу міжнародных санкцый і садзейнічанні расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут