Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларуськалія і Беларускай чыгункі

29/01/2023 - 09:36
Беларуськалий / minskpromstroy.by

“Беларуськалій”, Белгазпрамбанк, Беларуская чыгунка і шэраг іншых беларускіх прадпрыемстваў трапілі ў новы санкцыйны спіс Украіны.

Украіна ўвяла санкцыі супраць шэрага юрыдычных і індывідуальных твараў. Спіс суб'ектаў для санкцыйнага пакета прапанавала Служба бяспекі Украіны. У ім — больш за 180 расійскіх і беларускіх кампаній розных формаў уласнасці.

Апроч “Беларуськалія” у спісе ёсць рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па транспартацыі і забеспячэнні нафтавымі газамі "СГ-Транс", ТАА “Грузавая служба Захад”, ТАА “ЗапТрансЛогистик”, ТАА “ААБ Лізінг”, экспедыцыйнае прадпрыемства “Белинтертранс”, РУП “Беллесэкспорт” і іншыя.

Санкцыі ў дачыненні да ўсіх гэтых кампаній уводзяцца на 10 гадоў.

МЗС Украіны звернецца да кампетэнтных органаў ЗША і ЕЗ і папросіць увесці аналагічныя санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі