Масавыя затрыманні ўдзельнікаў акцыі на Дзень Волі адбываюцца ў Мінску. Каля Акадэміі навук людзей хапаюць дзясяткамі і саджаюць у аўтазакі — машыны вельмі хутка напаўняюцца.
Збор у цэнтры горада не дазволены ўладамі. Напярэдадні акцыі масава арыштоўвалі і асуджалі на “суткі” актывістаў у Мінску і ў рэгіёнах. Сёння раніцай працагвалі затрымліваць патэнцыйных удзельнікаў несанкцыянаванага шэсця.
Раён Акадэміі навук ачапілі, праспект перакрылі за 3 км. Выпадковых мінакоў, якія фатаграфавалі на вуліцы, адразу спынялі.
Сярод затрыманых ёсць журналісты.