“А пагаварыць?”: што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы КР і каго там няма — эфір

06/05/2024 - 08:02

Анатоль Лябедзька / Еўрарадыё

Выбарчыя спісы канкуруюць за ўвагу і сімпатыі патэнцыйных выбарцаў. Публікуюць праграмы, спрачаюцца, а часам і троляць адзін аднаго ў сацыяльных сетках, бяруць удзел у дэбатах, якія ладзяць СМІ ці ютуб-блогеры. Такое ўражанне, што беларускае палітычнае жыццё пад назвай “кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду” віруе як мінімум за межамі Беларусі. Але калі хаця б крыху выйсці за межы гэтай “выбарчай бурбалкі”, то робіцца відавочным, што значная колькасць беларусаў альбо проста не цікавіцца гэтай кампаніяй, альбо не разумее сэнсу ўдзельнічаць у ёй. А ўсё таму, што патрэба ў гэтым “прадстаўнічым органе Беларусі” для беларусаў не відавочная і не зразумелая.

Што з сябе ўяўляе Каардынацыйная рада і якая патрэба ў ёй сёння? Ці варта ўсур’ёз успрымаць гэтую структуру ці гэта не больш, чым пляцоўка, каб “пагаварыць і павучыцца парламентарызму”? Што аб’ядноўвае ўсе выбарчыя спісы і якіх сіл там не хапае? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі