У аўторак у Беларусі месцамі чакаецца мокры снег, а ў сераду — замаразкі

06/05/2024 - 20:02

Град у Смалявіцкім раёне, 6 траўня 2024-га / t.me/smolevichi_mp/

Уначы і раніцай у аўторак, 7 траўня, месцамі на поўначы Беларусі магчымы мокры снег. У некаторых раёнах пройдуць дажджы. Удзень ападкі (кароткачасовыя дажджы і нават навальніцы) чакаюцца пераважна на ўсходзе нашай краіны. Сіноптыкі папярэджваюць і пра слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +2 на поўначы да +13 на поўдні (у Мінску — 5-7 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +7 да +13 (у сталіцы — ад +9 да +11, на поўдні — да 16 градусаў).

У сераду і чацвер будзе без ападкаў. Уначы амаль па ўсёй Беларусі магчымыя замаразкі.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі