Выхаваць альбо знішчыць: чым пагражаюць гульні ў патрыятызм лукашыстаў — эфір

06/05/2024 - 08:00

Роза Турарбекава

У адным толькі Мінску на цяперашні момант створана 36 “ваенна-патрыятычных клубаў”, і спыняцца ідэолагі на гэтым не плануюць. Хаця, як вядома, ствараюцца яны выключна з ініцыятывы саміх падлеткаў. Ну, так сцвярджаюць чыноўнікі ад адукацыі. Адначасова прапагандысты, якім, відаць, не дае спакою гісторыя поспеху калег з “Радыё тысячы ўзгоркаў”, пачалі разважаць пра неабходнасць фізічна знішчыць апанентаў рэжыму. Асабліва з улікам тэзы, якую закінуў спецыяліст па гісторыі і традыцыях славянскіх народаў асецін Караеў: маўляў, розныя там выбары, дэмакратыя і зменнасць улады “цалкам супярэчаць нашаму савецкаму, нашаму славянскаму, нашаму еўраазіяцкаму духу і менталітэту, дзе ў гісторыі зусім па-іншаму складвалася”.

Што не так з “ваенна-патрыятычным выхаваннем”, якім так заняўся рэжым, і ці атрымаецца ў яго выйграць змаганне за розум моладзі? Ці варта ўсур’ёз успрымаць заклікі прапагандыстаў і ці варта абапірацца на веды пра славянскі менталітэт Караева? Як праходзіць агітацыйная кампанія ў Каардынацыйную раду, якія хібы яна ўжо выявіла і чаму гэта выбарчая кампанія так нервуе Лукашэнку? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай, лідаркай спіса аб’яднання "Наша справа" Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі