Уцечка прапану з цыстэрны адбылася на аршанскім вакзале (фота)

15/05/2019 - 07:41

14 траўня ў 11:55 аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на чыгуначным вакзале адбылася ўцечка газу, інфармуе прэс-служба МНС.

Пры праверцы чыгуначнага саставу выявілі ўцечку звадкаванага прапану з запорнага клапана. Аварыйную цыстэрну адбуксавалі на запасны пуць станцыі "Орша-Цэнтральная" для ліквідацыі ўцечкі.

Уцечку газу ў 13:00 ліквідавалі самі чыгуначнікі. Пацярпелых пры здарэнні няма. У 15:02 цягнік адправіўся па далейшым маршруце.

Супрацоўнікі газавай службы правялі замеры і высветлілі, што гранічна дапушчальная канцэнтрацыя рэчыва ў паветры — у межах нормы. Пагрозы навакольнаму асяроддзю няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі