У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку стрыечнага брата Ідрака Мірзалізадэ

06/08/2024 - 17:08

Акцыя ў Вільні / igbal.info

У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку стрыечнага брата коміка Ідрака Мірзалізадэ. Ігбала Абілава затрымалі ў Азербайджане. Яго вінавацяць па шэрагу артыкулаў, у тым ліку “дзяржаўная здрада”.

У пікеце каля амбасады Азербайджана прынялі ўдзел журналістка Сабіна Аліева і палітычная аглядальніца Роза Турарбекава.

Абілаў шмат гадоў жыў у Беларусі, скончыў факультэт міжнародных адносін і потым сем гадоў працаваў выкладчыкам у БДУ.

Даведацца больш і падпісаць петыцыю з заклікам вызваліць Абілава можна па спасылцы.

igbal.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі