У Віцебску з акна 3-га паверха выпала дзяўчынка

05/07/2024 - 07:35

Акно, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна 3-га паверха ў Віцебску. Бацькі і старэйшы брат у гэты момант знаходзіліся дома, але былі занятыя і нават не заўважылі, як дзіця ўпала, распавялі ў СК. Хуткую выклікаў відавочца. Ён жа паведаміў бацькам аб надзвычайным здарэнні.

Судзячы па ўсім, дзіця заглядзелася на вуліцу, абапёрлася на маскітную сетку і выпала. Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы.

Раней у СК расказвалі, што летась у Беларусі пры выпадзенні з вокнаў загінулі 6 дзяцей. Сёлета таксама загінула адно дзіця і некалькі атрымалі траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі