У Віцебску скасавалі літаратурныя прэміі імя Караткевіча і Броўкі

18/02/2026 - 13:55

Помнік Уладзіміру Караткевічу ў Віцебску / vitebskspring.org

У Віцебску скасавалі дзве абласныя літаратурныя прэміі — імя Уладзіміра Караткевіча ды імя Петруся Броўкі.

Віцебскі аблвыканкам сваім рашэннем ад 9 лютага 2026 года адмяніў дзеянне ранейшых рашэнняў, на якіх трымаліся гэтыя літаратурныя ўзнагароды. Подпіс пад дакументам паставіў старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік.

Як заўважыў тг-канал "Витебск, я гуляю", фармальна ў дакуменце не гаворыцца адкрыта, што прэміі адмянілі, але па сэнсе гэта выглядае як іх скасаванне.

Прэмію імя Уладзіміра Караткевіча віцебскія ўлады заснавалі ў 1999 годзе, а прэмію імя Петруся Броўкі — у 2012-м.

Аляксандр Рагожнік заняў крэсла старшыні Віцебскага аблвыканкама ў сярэдзіне студзеня 2026 года. Перад тым ён быў амбасадарам Беларусі ў Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі