У віцебскай школе апытваюць вучняў пасля агалоскі пра абваленую тынкоўку

01/10/2026 - 09:55

Школа №18 у Віцебску / Яндекс

Два дні запар дырэктар і настаўнікі віцебскай школы №18 апытвалі школьнікаў. Іх цікавіла, хто з навучэнцаў расказаў, што ў школе абвалілася тынкоўка, перадае тг-канал vitebsk_info.

Пры інцыдэнт стала вядома 28 верасня. У двух кабінетах школы на трэцім паверсе абвалілася тынкоўка са столі, там утварыліся дзіркі. Відавочцы мяркуюць, што прычынай магло стаць зацяканне даху.

Інфармацыя трапіла ў мясцовыя паблікі. Пасля гэтага настаўнікі на чале з дырэктарам сталі апытваць школьнікаў, якія вучыліся ў гэтых кабінетах — шукалі крыніцу "ўцечкі інфармацыі".

Дарэчы, будынак гэтай школы быў узведзены ў 1937 годзе. Гэты ж год пабудовы мае школа №10, якую ў экстраным парадку закрылі пасля таго, як там абвалілася бэлька на верхнім паверсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі