У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска, на лячэнне якой сабралі 139 тыс. еўра

03/07/2024 - 12:15

Лізавета Брылеўская / Instagram/kindervita

У Варшаве 27 чэрвеня памерла 18-гадовая беларуска Лізавета Брылеўская, паведамляе Hrodna.life са спасылкай на дабрачынную арганізацыю KinderVita.

Дзяўчына праходзіла лячэнне ў Варшаўскім дзіцячым цэнтры здароўя. Сёлета ў траўні для яе быў арганізаваны збор 138,6 тысяч еўра, каб яна магла прайсці лячэнне ў нямецкай клініцы Шарытэ.

Лізавета з 2019 года змагалася з анкалагічным захворваннем. Пасля збору сродкаў яе павінны былі даставіць з Варшавы ў Берлін. Але стан дзяўчыны пагоршыўся, і транспартаваць яе стала немагчыма.

Цела дзяўчыны ўжо перавезлі ў Беларусь. Акурат 3 ліпеня ў Гродне адбываецца развітанне з ёй. Пахаваюць Лізавету ў Радуні 4 ліпеня ў 16:00.

Сродкі, сабраныя на лячэнне Лізы Брылеўскай, перададуць іншым падапечным KinderVita.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі