Футбольная зборная Іспаніі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы

05/07/2024 - 19:41

Іспанія — Германія / Reuters

Футбольная зборная Іспаніі выйшла ў паўфінал чэмпіянату Еўропы. У пятніцу ў чвэрцьфінале ў дадатковы час была абыграная зборная Германіі — 2:1.

Немцы маглі прайграць яшчэ ў асноўны час, але выратаваліся на апошніх хвілінах. У дадатковы час пераможную кропку паставіў Мікель Мерына (119-я хвіліна).

Такім чынам, гаспадары першынства далей чвэрцьфіналу прайсці не змаглі. А іспанцы сустрэнуцца са зборнай Францыі, якая па пенальці абыграла Партугалію (5:3, асноўны і дадатковы час — 0:0).

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі