На раскопках на Менцы знайшлі драўляную фігуру цмока

05/07/2024 - 19:29

Цмок з Менкі / t.me/iinanb/

На раскопках на Менцы знайшлі драўляную фігуру цмока. Археолагі пакуль асцярожна кажуць, што гэта можа быць і іншая жывёла. Фотаздымкі апублікаваў у сваім тг-канале Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Высветлілася, што калі разбіраліся драўляныя клеці ў вале гарадзішча, "зааморфную фігуру" проста не заўважылі. І толькі пазней спецыялісты гомельскай арганізацыі, якія апрацоўвалі старажытнае дрэва для яго кансервацыі, заўважылі фігуру. Атрымалася сапраўдная сенсацыя. Раней заяўлялася, што згаданым клецям больш за 1000 гадоў

Першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года. Тады кіеўскія князі ваявалі з полацкім князем Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск. Мяркуецца, што ў той час горад быў на рацэ Менцы ў раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі