“Порнапашпарты” для іспанцаў і паліцыянт, які скраў сыр — #ІхНоравы

05/07/2024 - 15:25

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Свет не перастае нас здзіўляць. Пакуль мы тут з вамі чакаем пашпартоў "Новай Беларусі", урад Іспаніі падрыхтаваў праект "порнапашпартоў". Дакументы атрымаюць непаўнагадовыя аматары кантэнту 18+, пасля чаго змогуць бяспечна, хаця і абмежавана, атрымліваць асалоду ад прагляду любімых ролікаў.

Тым часам у Германіі — скандал! Паліцыянта адправілі ахоўваць сыр на месца аварыі, а той яго ўзяў і скраў.

Чаму музыка ў апошнія часы робіцца прасцейшай? Як грэкі адрэагавалі на шасцідзённы працоўны тыдзень? Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў нашай традыцыйнай рубрыцы "Іх Норавы".

 

Іспанцам выдадуць “порнапашпарты”

У Іспаніі працуюць над антыпарнаграфічнай праграмай. Праект падрыхтаваны ўрадам краіны, каб абмежаваць прагляд пікантнага кантэнту непаўнагадовымі.

Інтымная прапанова / unsplash.com

Нямецкага паліцыянта звольнілі за "ратаванне" сыру

У Германіі паліцыянта звольнілі за крадзеж 180 кг чэдара. Калі грузавік з сырам перакуліўся ў выніку аварыі, на месца прыбыў супрацоўнік паліцыі. Замест таго, каб ахоўваць машыну, ён забраў сабе дзевяць упаковак сыру па 20 кілаграмаў кожная.

Скрадзенае ацанілі ў 554 еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі