У трэцім квартале Расія паставіць у Беларусь 4,5 млн тон нафты

28/06/2017 - 13:22

У трэцім квартале 2017 года Расія паставіць у Беларусь 4,5 млн т нафты. Такую лічбу назвала прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.

"У адпаведнасці з заяўкай беларускага боку ў трэцім квартале гэтага года Расія паставіць 4,5 млн т нафты", — цытуе БЕЛТА словы прадстаўніцы "Белнафтахіма".

Гэты аб'ём адпавядае ранейшым дамоўленасцям паміж Беларуссю і Расіяй па пастаўках нафты. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі