Ян Памедор Рэуцкі / фота з сацсетак Яна Памедора Рэуцкага
Памёр стваральнік найбуйнейшай онлайн-суполкі беларусаў за мяжой Ян Памедор Рэуцкі (сапраўднае імя — Сяргей), піша выданне "Наша Ніва".
Ён быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз гэтую суполку беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне ляшчэйшай адзін для аднаго.
У Польшчы Ян Памедор Рэуцкі працаваў барыстай. Яшчэ некалькі дзён таму на сваёй старонцы ў Facebook ён публікаваў запрашэнне на каву ва ўласную кавярню Temperatura.
Яму было 50 гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут