Калі асабістае жыццё становіцца пытаннем нацыянальнай бяспекі — эфір

20/10/2026 - 01:45

Ірына Сідорская / Еўрарадыё

У Беларусі праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові. Лукашэнка дзякуе жанчынам за вернасць іх “важнейшаму прызначэнню” і жадае кожнай спазнаць шчасце мацярынства. Адначасова ў метадычных матэрыялах для адзінага дня інфармавання насельніцтва незарэгістраваныя шлюбы, змена партнёраў, бяздзетнасць і жаданне “пажыць для сябе” разглядаюцца як пагрозы сямейным каштоўнасцям і, у канчатковым выніку, нацыянальнай бяспецы. А ў беларускім Threads жанчына, якая чакае дзіця, шукае партнёрку для бостанскага шлюбу. Прапануе разам арганізаваць побыт, клапаціцца пра дзяцей, дзяліць хатнюю працу і падтрымліваць адна адну. Пост выклікаў сотні каментарыяў.
 
Усе гэтыя гісторыі — пра сям’ю, мацярынства, адказнасць і клопат. Але за імі стаяць вельмі розныя ўяўленні пра тое, хто мае права вызначаць, як павінна выглядаць асабістае жыццё чалавека.
 
Як незарэгістраваны шлюб ператвараецца ў пагрозу нацыянальнай бяспецы? Што такое бостанскі шлюб і чаму жанчыны шукаюць новыя спосабы а раздзяліць клопат і арганізаваць лагістыку мацярынства? Дзе заканчваецца падтрымка сям’і і пачынаецца спроба дзяржавы вызначаць, як грамадзянам належыць жыць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару, заснавальніца аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірына Сідорская ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі