КНДР / LRT
Урад прапанаваў Палаце Прадстаўнікоў ратыфікаваць дагавор аб сяброўстве з Паўночнай Карэяй. Ён быў падпісаны ў сакавіку гэтага года.
У дагаворы 14 пунктаў. Бакі абяцаюць развіваць адносіны сяброўства і супрацоўніцтва, абменьвацца думкамі па пытаннях двухбаковых адносін і міжнароднай павесткі дня і не ўдзельнічаць у якіх-небудзь саюзах або блоках, накіраваных супраць ключавых інтарэсаў адно аднога.
Таксама ў дагаворы прапісана абяцанне развіваць супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай і навукова-тэхнічнай галінах. Таксама агаворваецца, што падарожжы беларусаў у КНДР і паўночнакарэйцаў у Беларусі павінны быць зручнымі і бяспечнымі.
Дагавор заключаецца тэрмінам на дзесяць гадоў і аўтаматычна падаўжаецца яшчэ на пяць гадоў — калі адзін з бакоў не паведаміць у пісьмовай форме аб сваім жаданні спыніць яго.
У сакавіку гэтага года Аляксандр Лукашэнка наведаў паўночнакарэйскую сталіцу. У красавіку стала вядома, што Паўночная Карэя ўжо накіравала пасла ў Беларусь. У кастрычніку Беларусь адчыніла пасольства КНДР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут