Уіткаф прыбыў у Нарвегію на сустрэчу з Зеленскім

20/10/2026 - 16:55

Уладзімір Зеленскі, прэзідэнт Украіны / t.me/V_Zelenskiy_official

Спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткоф прыбыў у Нарвегію напярэдадні перагавораў з Уладзімірам Зеленскім, піша BBC.

Прэм'ер-міністр Нарвегіі Йонас Гар Стёрэ заявіў, што Зеленскі папрасіў Осла і суседнюю Фінляндыю арганізаваць сустрэчу з ЗША і еўрапейскімі саюзнікамі "ў крытычна важны для Украіны момант". Сустрэча праходзіць на фоне пагаршэння адносін паміж украінскім лідарам і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Адносіны паміж Кіевам і ЗША ў апошнія тыдні настолькі пагоршыліся, што Трамп заявіў аб неабходнасці новага прэзідэнта для Украіны, а зусім нядаўна — аб жаданні "каб хтосьці іншы вёў перамовы ад імя Украіны".

Стёрэ заявіў, што мэта перагавораў у Осла — скіраваць адносіны па "больш канструктыўным шляху". Ён сказаў журналістам у нарвежскім парламенце, што Нарвегія хоча забяспечыць дыпламатычнае завяршэнне вайны трывалым і справядлівым мірам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі