У Тэхасе стыхія стала прычынай гібелі 30 чалавек

30/08/2017 - 07:06

У Тэхасе стыхія стала прычынай гібелі 30 чалавек і колькасць ахвяр можа істотна вырасці. Амерыканскі штат перажывае рэкордную паводку, якую выклікалі працяглыя дажджы (іх прынёс ураган “Харві”). У Х’юстане (гэта чацвёрты па памерах горад ЗША), які пацярпеў больш за іншыя гарады (значная яго частка апынулася пад вадой) увялі каменданцкую гадзіну, каб змагацца з марадзёрамі. Людзей працягваюць ратаваць з затопленых дамоў. У аўторак Тэхас наведаў прэзідэнт Дональд Трамп, ён на месцы ацаніў маштабы разбурэнняў, якія нанесла стыхія. Штату будзе аказаная федэральная дапамога.

Фота: Reuters
Фота: LETA
Фота: AFP
Фота: Reuters
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі