У снежні касавыя чэкі ў Беларусі стануць латарэйнымі білетамі

27/11/2015 - 14:47

Рэкламная гульня “Касавы чэк як шчаслівы білет” пройдзе ў Беларусі з 1 па 27 снежня. Як паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства падаткаў і збораў Сяргей Шкут, у гэты перыяд у акцыі будуць удзельнічаць чэкі пакупак у гандлёвых цэнтрах “Лагуна” (Брэст), “Old City” (Гродна), “Маяк” (Слуцк), “Магніт” (Магілёў), “Экспабел”, “Замак” і “Новая Еўропа” (Мінск).

Для ўдзелу у акцыі можна зарэгістравацца пры дапамозе SMS або праз сайт МПЗ — падацть звесткі пра ўдзельніка акцыі і касавы чэк. Кожны тыдзень будзе адбывацца розыгрыш прызоў, а пад новы год разыграюць фінальны прыз. Прадугледжваецца, што ў кожным гандлёвым цэнтры будзе разыгрывацца 5 штотыднёвых прызоў і фінальныя прызы па 5 мільёнаў.

Акцыя скіраваная на фармаванне падатковай культуры насельніцтва. Яе мэта — выпрацаваць у спажыўцоў звычку патрабаваць у прадаўца чэкі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі