У школах у Гомелі і Мінску працуюць сапёры

12/10/2021 - 10:39

12 кастрычніка ў некаторых школах у Гомелі і Мінску працуюць сапёры. У навучальныя ўстановы прыйшлі электронныя лісты пра нібыта закладзеныя выбуховыя прыстасаванні.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, у сталіцы правяраецца СШ № 24. Гомельская міліцыя паведамляе пра тры школы ў абласным цэнтры, у якіх шукаюць выбухоўку — № 1, 4 і 66. З іх эвакуявалі школьнікаў, настаўнікаў і персанал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі