У шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы

04/11/2020 - 16:17

Увечары 4 лістапада ў шахце "Беларуськалія" загінуў рабочы. Пра гэта спачатку паведаміў у Telegram страйкам прадпрыемства. Пасля з'явілася пацверджанне Следчага камітэта: "Пры выкананні работ па абслугоўванні адной з установак... атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём".

Як паведамляе БЕЛТА, у шахце аглядае месца трагічнага здарэння следчы. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Сёлета гэта ўжо не першая гібель рабочых на "Беларуськаліі". У пачатку сакавіка падземная машына для перавозкі пасажыраў трапіла ў аварыю. З сямі пацярпелых адзін, кіроўца, пасля памёр у бальніцы. А ў чэрвені вагон у шахце наехаў на 21-гадовага электрыка, ён загінуў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі