ЕС рыхтуецца зняць санкцыі з бізнесоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з "беларускага спісу"

06/10/2026 - 15:04

Міхаіл Гуцэрыеў і Аляксандр Лукашэнка

Амбасадары краінаў Еўрасаюза 7 кастрычніка плануюць узгадніць зняццё санкцый з расійскага бізнесоўца Міхаіла Гуцэрыева і беларускага прадпрымальніка Віктара Шаўцова. Пра падрыхтоўку такога рашэння паведамляе брусельскі карэспандэнт Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзвяк са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Абодва прадпрымальнікі былі ўнесеныя ў "беларускі чорны спіс", і абодва аспрэчвалі ўвядзенне санкцыяў. Крыніцы Радыё Свабода звязваюць зняццё санкцыяў з перамогамі прадпрымальнікаў у судах ЕС. Яны сцвярджаюць, што юрыдычныя падставы для захавання санкцыяў у Еўрасаюзе лічаць слабымі.

Пры гэтым Гуцэрыеў усё адно застанецца пад санкцыямі. 23 ліпеня 2026 года ён трапіў у асобны спіс, звязаны з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Савет ЕС абгрунтаваў гэта ягонай дзейнасцю ў сектарах эканомікі РФ, якія прыносяць значныя даходы расійскаму ўраду, а таксама падтрымкай гэтага ўраду праз інвестыцыі.

Шаўцоў у іншых спісах не фігуруе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі