На Гомельскім хімзаводзе адбылася ўцечка аміяку

06/10/2026 - 10:19

Аварыя на Гомельскім хімзаводзе / МНС

У ноч на 6 кастрычніка на Гомельскім хімзаводзе адбылася ўцечка аміяку, паведамляе прэс-служба МНС.

Работнікі МНС уначы атрымалі паведамленне пра ўцечку прыкладна 50 кг аміяку на адкрытай пляцоўцы склада. Далейшы выхад рэчыва ратавальнікі спынілі, перакрыўшы засаўку.

Пасля гэтага ратавальнікі і персанал склада асадзілі пары аміяку і нейтралізавалі рэчыва. Праведзеныя замеры не паказалі перавышэння гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі пароў аміяку ў паветры.

На месцы інцыдэнту працавалі 13 машын і 46 работнікаў МНС.

Пацярпелых пры здарэнні няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца. У Гомелі стварылі гарадскую камісію па надзвычайных сітуацыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі