У сераду ў Беларусі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы

05/07/2022 - 12:21

Уначы ў сераду, 6 ліпеня, амаль па ўсіх Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць моцныя дажджы і навальніцы. Удзень моцныя дажджы чакаюцца на паўночным захадзе краіны (яны закрануць і Мінск).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +12 да +17 градусаў (у Мінску — 14-16 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +16 на паўночным захадзе да 29 градусаў на ўсходзе (у сталіцы — ад 20 да +22, на Гомельшчыне месцамі да 30-33 са знакам плюс).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі