У РБ пашырылі пералік спецыяльнасцяў, на якія можна паступаць без іспытаў

20/02/2024 - 06:11

Гістарычны факультэт БДУ / facebook.com/gistfak

Міністэрства адукацыі пашырыла пералік спецыяльнасцей, на якія асобныя катэгорыі абітурыентаў змогуць паступіць без уступных іспытаў. У пералік дадалі 16 спецыяльнасцей. Сярод іх:

  • гістарычная адукацыя;
  • беларуская філалогія;
  • руская філалогія;
  • бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць;
  • геаграфія;
  • землеўпарадкаванне і кадастры;
  • тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і сродкаў наземнага забеспячэння палётаў;
  • чыгуначны шлях і пуцявая гаспадарка;
  • ахова працы на вытворчасці;
  • спецыяльная і інклюзіўная адукацыя.

Паступіць на гэтыя спецыяльнасці без іспытаў змогуць медалісты і выпускнікі каледжаў, якія атрымалі дыплом з адзнакай, а таксама прызёры трэцяга (абласнога ці Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па навучальных прадметах. Але залічваюцца перамогі толькі на алімпіядах, якія праводзіліся ў год прыёму. Ільготы прадугледжаны і для некаторых іншых катэгорый абітурыентаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі