У Расіі пад Белгарадам бронетранспарцёр заехаў у прыватны дом

05/08/2022 - 08:39
У доме разбураная сцяна і паваліўся дах / @ bazabazon

ДТЗ з удзелам расійскай вайсковай тэхнікі адбылося пад Белгарадам — бронетранспарцёр пратараніў прыватны дом. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.

Паводле папярэдняй версіі, кіроўца гусенічнага бронетранспарцёра не справіўся з кіраваннем і таму заехаў у дом. У доме, дарэчы, знаходзілася гаспадыня, але яна, на шчасце, не пацярпела.

ДТЗ адбылося ў пасёлку Уразава Валуйскага раёна — гэта 12 кіламетраў ад мяжы з Украінай, супраць якой Расія развязала вайну.

Гаспадыня ў момант ДТЗ была дома, але яна, на шчасце, не пацярпела / @bazabazon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі